Беларусь

Якуб Колас. Новая Зямля. Сымон-музыка.

Дата создания: 10.12.2018 16:36
Цена3 руб. Состояние Новое
Оплата: Наличными при встрече, Банковский перевод.
Доставка: Самовывоз (Минск), При встрече в городе, Отправка почтой.

Паэмы беларускага класiка. Iлюстрацыi маст.А.Волкава.

Паэму «Новая Зямля» — вялікі, нават манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 гг. Там было напісана каля трэцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў, тры перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XXVII, XXVIII, XXIX), ды адзін яшчэ разьдзел (зь сярэдзіны, XIV) толькі пачаты. Выйшаўшы з астрогу, паэт пакінуў на нейкі час пісаньне «Новае Зямлі», а ўзяўся за другую вялікую сваю паэму — «Сымон Музыка», якую некаторыя крытыкі не бяз рацыі ўважаюць за «дадатак» да «Новае Зямлі». Увосень 1911 г. была напісаная першыя дзьве частки гэтае паэмы, пасьля чаго і «Сымон Музыка» быў пакінуты аўтарам на колькі год. Толькi ў 1917 г. Колас ізноў бярэцца за гэтую паэму й піша трэцюю частку яе, а сьледам чацьвертую й пятую, апошнюю частку, скончаную ім у самым канцы 1918 году. Гэтак, хоць і зь перапынкам, але скончыўшы пёрш пазьней начатага «Сымона Музыку», аўтар нарэшце варочаецца й да працягваньня ранейшае «Новае Зямлі». Узімку 1919—20 гг. ён піша яе «зімовыя» разьдзелы яе — XVIII (у 1919 г.), XIX (у 1920 г.). Дзевяць разьдзелаў былі напісаныя ў 1921 годзе, сярод іх — «Падгляд пчол», «Панская пацеха», «Вялікдзень». Паэма была скончаная 5 студзеня 1923 году і ўпершыню апублікаваная асобным выданьнем у тым жа годзе Беларускім выдавецкім таварыствам «Савецкая Беларусь».

Выд.Мастацкая лiтаратура 1986, 445 стар, цверды пераплет.

Дастаўка да ст.мятро Спартыўная.

Похожие

смотреть все

Хорошие магазины

unishop.by