Беларусь

«Беларуская хатняя галерэя»

Дата обновления: 31.03.2024 03:29
Торг10 руб. Город Витебск
Оплата: Наличными при встрече.
Доставка: Самовывоз, При встрече в городе.

У сувязі з надыходам шэрагу грамадскіх і сямейных святаў прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) выявы нашых сімвалаў і дзеячаў, вартых таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць і найлепшым падарункам каханым, сваякам і родным, сябрам.

Назавем гэтыя партрэты «Беларускай хатняй галерэяй», і пабачым сем галоўных беларускіх сімвалічных ваяваў -- Абраз, Літара, Князь, Узор, Бусел, Зубр, Валошка. Выявы можна паглядзець у дадатку, Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту stsiapanausmail@gmail.com.

Сюды можна далучыць выявы нашых выдатных жанчын, напрыклад, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц, Барбары Радзівіл, Эміліі Платэр, Святланы Алексіевіч, Паліны Мядзёлку, Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Вартае месца ў «Беларускай хатняй галерэяй» могуць заняць і нашыя іншыя славутыя дзеячы: Касцюшка, Ігнатоўскі, Дунін-Марцінкевіч, Гарэцкі, Барадулін, Радзівіл Чорны. У "галерэю" можна дадаць партрэты Скарыны, Купалы, Коласа, Караткевіча і Быкава, Багдановіча, Астрожскага і Сапегі.

Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”.

Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.

Віктар Сцяпанаў